24 снежня 2024, aўторак, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі самы небяспечны пабочны эфект каранавірусу

8
Медыкі назвалі самы небяспечны пабочны эфект каранавірусу

Даследаванне правялі спецыялісты з Інстытута сэрца ў Лос-Анджэлесе.

Каманда экспертаў з Інстытута сэрца Лос-Анджэлеса высветліла, што ў чалавека пасля COVID-19 утвараюцца антыцелы, якія з'яўляюцца небяспечнымі для арганізма. Так, яны памылкова атакуюць здаровыя клеткі ўнутраных органаў.

Пра гэтае даследаванне піша навуковы часопіс Journal of Translational Medicine.

Эксперты мяркуюць, што ўжо праз некалькі месяцаў пасля акрыяння ў чалавека ўсё яшчэ назіраецца занадта высокая актыўнасць антыцелаў. Яны ў такім разе працуюць няправільна і толькі наносяць шкоду.

У прыклад прыводзяцца 177 медыцынскіх супрацоўнікаў, якія заразіліся і перахварэлі на COVID-19. Ніхто з іх не быў прышчэплены, бо на той момант вакцыны яшчэ не стварылі.

Цягам 6 месяцаў у іх знаходзілі антыцелы, якія правакавалі запаленні хранічнага характару.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках