22 снежня 2024, Нядзеля, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На паліцах беларускіх крам з'явіўся незвычайна дарагі прэпарат ад COVID-19

14
На паліцах беларускіх крам з'явіўся незвычайна дарагі прэпарат ад COVID-19

Кошт пачку з 10 таблетак уражвае.

Новы расейскі прэпарат для лячэння COVID-19 паступіў у аптэчную сетку «Белфармацыі». Супрацьвірусны сродак для накіраванай этыётропнай тэрапіі COVID-19 вытворчасці "Біяхімік" можна набыць з рэцэптам лекара, паведамляе onliner.by са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

«Прэпарат змяшчае камбінацыю 2 дзейных рэчываў (нірматрэвіра і рытанавіра). Накіраваны механізм дзеяння на вірусную пратэазу вызначае поспех лячэння незалежна ад штаму SARS-CoV-2. Лекавы сродак папоўніць арсенал лекараў у прэпаратах для лячэння пацыентаў у амбулаторных умовах і закліканы прадухіліць ускладненае цячэнне захворвання і шпіталізацыю, паскорыць акрыянне і мінімізаваць посткавідны сіндром», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Мы патэлефанавалі ў даведачную аптэчнай сетцы Менска 169. Там пацвердзілі, назваўшы цану — 475,59 рубля. У пакунку - 10 таблетак. Выдаецца толькі з рэцэптам. Ці разлічана ўпакоўка на адзін курс/аднаго чалавека, не падказалі: «Трэба чытаць інструкцыю».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках