3 снежня 2024, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка расказала, як COVID-19 уплывае на здароўе сэрца і судзінаў

5
Беларуская лекарка расказала, як COVID-19 уплывае на здароўе сэрца і судзінаў

Нават бессімптомны каранавірус можа даць познія ўскладненні.

Лекарка-кардыёлаг Вольга Козіч расказала, якім чынам каранавірус можа адбівацца на сэрцава-судзіннай сістэме, піша 103.by.

Пасля хваробы каранавірус яшчэ доўга цыркулюе ў крывацёку і "сядзіць" у клетках органаў.

– У людзей з хранічнымі захворваннямі сэрцава-судзіннай сістэмы пасля кавіду часта здараюцца абвастрэнні: інфаркты, ішэмічныя інсульты, гіпертанічныя крызы, – кажа Вольга Козіч.

Акрамя таго, можа павышацца схільнасць да тромбаўтварэння. Нярэдка развіваюцца тромбаэмбалічная ўскладненні – інсульты. Галоўным чынам гэта бывае на фоне цяжкага COVID-19.

Нават у маладых людзей, якія не адчувалі праблемаў з сэрцава-судзіннай сістэмай, кавід часта парушае рытм сэрца. Пасля ў іх таксама часта бываюць хранічныя міякардыты.

У пацыентаў, якія ніколі не пакутавалі на артэрыяльную гіпертэнзію, падчас вострага кавіду пачынаюцца частыя скокі ціску з развіццём гіпертанічных крызаў.

Пасля кавіду ў людзей, якія не адчувалі праблемаў з сэрцава-судзіннай сістэмай, здараюцца мікрацыркуляторныя змены. Гэта калі пакутуюць маленькія сасудзікі.

Лекары папярэджваюць, што нават бессімптомны кавід можа даць познія ўскладненні, у тым ліку для сэрца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках