23 снежня 2024, панядзелак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заражаных ковідам расейцаў у шэсць разоў больш, чым паводле статыстыкі

5
Заражаных ковідам расейцаў у шэсць разоў больш, чым паводле статыстыкі

Многія з іх заражаюцца паўторна.

Спецыяліст у асабліва небяспечных інфекцыях Уладзіслаў Жэмчугаў выказаўся пра звесткі афіцыйнай статыстыкі што да хворых на каранавірус.

З ягоных слоў, заражаных расейцаў насамрэч значна больш, чым паказвае аператыўны штаб. У эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва» ён адзначыў, што афіцыйная статыстыка захворвання базуецца на выніках ковід-тэстаў.

«Па досведу ўсіх вакцын, даследаванняў амерыканскіх калег, устаноўлена, што напраўду рэальна заражаных, якія хварэюць у няцяжкай форме, нікуды не звярталіся, не рабілі тэсты, ў шэсць разоў больш, чым паказана ў статыстыцы», - растлумачыў навуковец.

У якасці прыкладу ён прывёў паказчык 50 тысяч заражаных. Насамрэч гэта значыць, што заразілася 350 тысяч, сцвярджае Жэмчугаў.

Інфекцыяніст таксама мяркуе, што ўсе жыхары Масквы перахварэюць на ковід, многія з іх заражаюцца паўторна. Акрамя таго экспэрт дапускае, што COVID-19 можа пераключыцца з чалавека на іншыя біялагічныя віды.

Нагадаем, што за мінулы дзень усяго ў Расеі выяўлена 203 949 новых выпадкаў, шпіталізавалі 19 281 чалавека, зарэгістраваныя 722 смерці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках