Лекары пералічылі магчымыя наступствы COVID-19 у Жырыноўскага.
21- 12.02.2022, 10:10
- 9,348
Хвароба ў палітыка мае цяжкую форму.
Пасля акрыяння ад COVID-19 у лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага магчымы доўгі посткавідны сіндром, мяркуе лекар-імунолаг Мікалай Кручкоў. У размове з «Лентой.ру» ён назваў верагодныя наступствы захворвання для арганізма палітыка.
Пра цяжкую хваробу ва Уладзіміра Жырыноўскага са спасылкай на крыніцу напісала Ura.ru. Паводле інфармацыі выдання, палітык перастаў пазнаваць паплечнікаў, блізкіх сваякоў і лекараў.
Інсульты і трамбозы пасля COVID-19
«Поўнае акрыянне пажылога пацыента нават у цяжкім стане магчымае. З поўным аднаўленнем ужо складаней: трэба разумець, што пажылы чалавек, хутчэй за ўсё, і да каранавірусу не быў асабліва здаровым. У Жырыноўскага, напрыклад, цукровы дыябет, адсюль могуць ісці сэрцава-судзінныя паталогіі, ну і, вядома, атлусценне, узрост таксама гуляюць сваю ролю», – падкрэсліў Кручкоў.
Асцярогі выклікае не толькі выжыванне пажылых пацыентаў, але і посткавідны сіндром, верагоднасць якога, як адзначыў імунолаг, вельмі высокая асабліва пасля цяжкога варыянту хваробы. Акрамя таго, у такім выпадку посткавід, хутчэй за ўсё, будзе яшчэ і даволі доўгім і выяўленым.
«Толькі што было апублікаванае эпідэміялагічнае даследаванне, якое паказвае, як рэзка ўзлятае частотнасць развіцця сэрцава-судзінных захворванняў у людзей, якія перахварэлі на каранавірусы ў лёгкай або нават у сярэдне-цяжкой форме», – сказаў імунолаг.
Такія групы людзей, паводле ягоных словаў, чакае доўгі посткавідны шлейф і звязаныя з ім рызыкі цягам аднаго-двух гадоў. Прысутнічае і небяспека развіцця нейрадэгенератыўных захворванняў.
Пасля акрыяння ў іх развіваюцца інсульты, трамбозы, інфаркты, арытміі, ішэмічныя хваробы сэрца. Пры цяжкай форме верагоднасць такога зыходу, натуральна, яшчэ больш высокая. Дадатковыя ўскладненні чакаюць яшчэ і пацыентаў з ШВЛ.
«Сказаць нешта канкрэтнае тут даволі цяжка, паколькі ўсе існыя цяпер даследаванні ў гэтым кірунку пакуль праводзіліся толькі на трупах. Але нейрадэгенерацыя сапраўды можа быць за кошт магутнай ішэмізацыі галаўнога мозгу, парушэння яго кровазабеспячэння і сілкавання, прамых нейрадэгенератыўных працэсаў. Вядома, больш сур'ёзнай усё ж з'яўляецца праблема з сэрцава-судзіннай сістэмай і рэспіраторнай пасля ШВЛ, паколькі гэта найбольш важна для сярэднетэрміновага выжывання», – сказаў на заканчэнне Кручкоў.
Пра шпіталізацыю Жырыноўскага праз заражэнне амікрон-штамам паведамілі ў сераду, 9 лютага, у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Расеі. Ва ўстанове ягоны стан ацанілі як стабільны, дадаўшы, што лідар ЛДПР атрымлівае ўсю неабходную медыцынскую дапамогу.