23 снежня 2024, панядзелак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары расказалі, колькі вады трэба піць пры COVID-19.

5
Лекары расказалі, колькі вады трэба піць пры COVID-19.

Гэта ўзмоцніць імунны адказ вірусу.

Падчас захворвання на каранавірус варта павялічыць дзённую норму спажывання вады ўдвая, каб дапамагчы арганізму хутчэй вывесці вірус.

Пра гэта расказала лекарка-інфекцыяністка Святлана Фёдарава, піша apostrophe.ua.

Экспертка адзначае, што без спажывання вадкасці наша імунная і судзінная сістэмы не могуць нармальна функцыянаваць, а значыць, арганізм не ў стане даваць сур'ёзны адказ вірусу.

Паводле словаў лекаркі, існуе агульнавядомае правіла разліку дзённай нормы вады для кожнага арганізма – 25–30 мл на 1 кг вагі. Так, для чалавека вагой 60 кг трэба выпіваць блізу двух літраў вады за дзень.

Падчас хваробы COVID-19 гэты лік трэба павялічыць удвая – гэта значыць выпіваць трэба амаль 4 літры вады на дзень.

Медык звяртае ўвагу, што вада з кулера або бутэлек не прынясе жаданага выніку ў барацьбе з хваробай, паколькі яна дыстыляваная і не нясе ў сабе ніякіх карысных элементаў, як магній і кальцый.

Пры ковідзе важна ўжываць менавіта мінералізаваную ваду, якую можна набыць у аптэках, рэзюмавала лекарка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках