Як омікрон выяўляецца ў днях?
- 18.02.2022, 18:58
- 8,232

Гэты штам каранавірусу, як правіла, шкодзіць верхнім дыхальным шляхам і бронхам.
Галоўная лекарка менскай 10-й гарадской паліклінікі Святлана Цабкала апісала агенцтву "Менск-Навіны", як змяняюцца сімптомы омікрону з кожным днём.
– Омікрон, як правіла, шкодзіць верхнім дыхальным шляхам і бронхам, да запалення лёгкіх не даходзіць, – растлумачыла доктарка. – У пажылых людзей ёсць рызыка ўскладненняў з боку іншых органаў і сістэмаў. У такім самым становішчы людзі з сэрцава-судзіннымі захворваннямі і лішняй вагой.
Сімптомы омікрону з дня ў дзень:
– першыя дзень-два хваробы – закладзенасць носа, часам з вылучэннямі, галаўны боль, падвышаная тэмпература цела;
– потым пачынае вельмі моцна балець горла, як пры ангіне, з'яўляецца слабасць;
– далей – сухі прыступападобны кашаль.