Хворыя на каранавірус заражаюць навакольных хутчэй, чым меркавалася
3- 3.02.2022, 15:23
- 5,986
Праведзенае першае ў свеце даследаванне, у якім добраахвотнікі наўмысна заражалі COVID-19.
Сімптомы каранавіруса з'яўляюцца ўсяго праз два дні пасля заражэння. Гэта нашмат хутчэй, чым меркавалася раней. Пра гэта паведамляе Руская служба BBC са спасылкай на даследаванне, якое фінансуецца ўрадам Вялікай Брытаніі.
Першае ў свеце даследаванне, у якім добраахвотнікі былі наўмысна заражаныя COVID-19, паказала, што ягоныя сімптомы пачынаюць з'яўляцца ўсяго праз два дні. Раней навукоўцы ацэньвалі інкубацыйны перыяд каранавіруса ў пяць дзён.
Навукоўцы высветлілі, што ўзроўні віруса Sars-Cov-2 у носе і горле дасягаюць піка праз пяць дзён, хаця ўдзельнікі даследавання заставаліся заразнымі прыблізна цягам дзявяці дзён і максімум 12 дзён пасля заражэння.
Даследчыкі заявілі, што іх вынікі пацвярджаюць рэкамендацыі аб тым, што людзі павінны знаходзіцца на карантыне цягам 10 дзён пасля з'яўлення першых сімптомаў або станоўчага тэсту.