Як выпісваюць лісткі непрацаздольнасці беларусам з каранавірусам?
2- 7.02.2022, 11:53
- 6,224
Ёсць некалькі нюансаў.
«Як прызначаюць «лісткі» работнікам, якія хварэюць на каранавірус? Адной маёй знаёмай лекары дазволілі не хадзіць на працу 7 дзён, а другі начальнік дазволіў пабыць тры дні дома без афармлення «лістка», - пытаецца ў aif.by мянчанка.
Пры адсутнасці клінічных сімптомаў лекарам дазволена выдаваць лісткі непрацаздольнасці на тэрмін да 7 дзён. Калі ёсць клінічныя праявы - да 10 дзён. Калі ёсць якія-небудзь праявы, якія патрабуюць больш працяглага лячэння, - да 21 дня, распавяла першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Краткова.
Акрамя таго, наймальнікам дадзенае права вызваляць работніка ад працы ў сувязі з яго хваравітым станам на тэрмін да трох дзён без выдачы «лістка».
Праўда, у гэтым выпадку выплат за перыяд, пакуль вы адлежваецеся, як правіла, не будзе, калі толькі гэта не прадугледжана калектыўнай дамовай ці іншым лакальным прававым актам арганізацыі.