25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл Гейтс напісаў кнігу аб тым, як прадухіліць наступную пандэмію

9
Біл Гейтс напісаў кнігу аб тым, як прадухіліць наступную пандэмію
БІЛ ГЕЙТС

Пандэмія COVID-19 можа стаць апошняй.

Заснавальнік Microsoft, філантроп Біл Гейтс напісаў кнігу «Як прадухіліць наступную пандэмію» (How to Prevent the Next Pandemic) і плануе выпусціць яе 3 траўня, гаворыцца на сайце мільярдэра Gates Notes.

Такую кнігу ён напісаў таму, што мяркуе: пандэмію як з’яву трэба цалкам ліквідаваць, бо гэта сур'ёзная пагроза чалавецтву.

«Я сачу за COVID-19 з моманту яго з'яўлення, працую з экспэртамі з Gates Foundation і з іншымі экспэртамі, якія выступаюць за больш справядлівыя захады ў адказ і цягам дзясяцігоддзяў змагаюцца з інфекцыйнымі захворваннямі. Падчас гэтай працы я шмат чаго даведаўся і пра пандэмію, і пра тое, як прадухіліць наступную, і захацеў падзяліцца гэтымі ведамі з людзьмі. Так я пачаў пісаць кнігу аб тым, як мы можам зрабіць так, каб ніхто больш не пакутаваў праз пандэміі», - кажа Гейтс.

Са слоў бізнэсоўца, у кнізе сабраныя канкрэтныя крокі для прадухілення пандэміі. Акрамя таго, у ёй распавядаецца аб уроках, якія чалавецтва павінна атрымаць з успышкі каранавіруса, аб інавацыях, неабходных для выратавання жыццяў, і інструментах для своечасовага спынення распаўсюджвання патагенаў.

Таксама ў кнізе можна будзе прачытаць пераказ гутарак Гейтса з дырэктарам Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША Энтані Фаўчы і генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) Тэдрасам Гебрэісусам.

Выдасць кнігу Гейтса амерыканскае выдавецтва Knopf, але даступная яна будзе ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках