Каралева Даніі заразілася каранавірусам
1- 9.02.2022, 16:45
- 2,204
81-гадовая Маргрэтэ II атрымала станоўчы тэст увечары 8 лютага.
Каралева Даніі Маргрэтэ II заразілася каранавірусам і была вымушаная скасаваць адпачынак у Нарвегіі.
Аб гэтым піша «Еўрапейская праўда».
81-гадовая каралева атрымала станоўчы тэст увечары 8 лютага. Яна мае лёгкія сімптомы.
Маргрэтэ II атрымала першы курс прышчэпкі ад каранавіруса ў студзені 2021 года, а ў лістападзе атрымала ўзмацняльную дозу.
Праз станоўчы тэст ёй давялося скасаваць паездку на адпачынак у Нарвегію.
Нагадаем, 14 студзеня Данія святкавала пяцідзясятыя ўгодкі з дня ўступлення Маргрэтэ II на трон. У сувязі з эпідэміяй святкаванне адбылося ў звужаным фармаце, асноўныя ўрачыстасці перанеслі на пачатак верасня.