22 лiстапада 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Акцыя, у якой удзельнічалі беларусы, паставіла ўсю Расею на калені

6
Андрэй Шарэнда: Акцыя, у якой удзельнічалі беларусы, паставіла ўсю Расею на калені
АНДРЭЙ ШАРЭНДА

Хто стаў галоўным героем старога года?

Акцыі беларускіх партызанаў у 2023-м — галоўная падзея старога года. Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту Charter97.org выказаў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», муж палітычнай зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда.

- Вам вядома, дзе цяпер знаходзіцца Паліна?

- Ведаю, што яе ў снежні этапавалі з ізалятара №3 Гомеля ў «месца адбывання пакарання», як нам патлумачылі ў самім следчым ізалятары. Мабыць, гэта зноў будзе калонія №24 Зарэчча. Гэта ўжо другі этап Паліны ў месца, якое вядомае строгім і жорсткім стаўленнем да палітычных вязняў.

Менавіта там жонка толькі за апошні год правяла больш за 200 дзён у штрафным ізалятары. Для Паліны фактычна пачынаецца яшчэ адзін "год байбака" з новымі выпрабаваннямі.

- Калі рахаваць вынікі года, то якія галоўныя падзеі Вы б вылучылі?

- Самае галоўнае для мяне тое, што беларусы працягваюць барацьбу. Яе ўвасабленнем стала дыверсія, арганізаваная беларускімі патрыётамі ў Мачулішчах. Гэтая падзея вельмі добра паказала, што беларусы працягваюць змаганне ўсімі магчымымі спосабамі, у тым ліку — партызанскімі.

Нагадаю, што ў выніку той паспяховай вайсковай акцыі на аэрадроме Мачулішчы быў пашкоджаны расейскі самалёт A-50. Ясна, што беларусы бралі ў ёй асноўны ўдзел.

Дарэчы, варта ўспомніць і яскравую дыверсію, якая практычна ўсю Расею паставіла на калені. Я маю на ўвазе дыверсію на Байкальска-Амурскай магістралі ў Бураціі, у якой таксама ўдзельнічалі нашы суайчыннікі. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што беларусы хочуць унесці свой уклад у перамогу над сусветным злом, якое цяпер увасабляе Расея.

Тое, што беларусы працягваюць барацьбу, відаць і з паведамленняў беларускіх спецыяльных службаў, якія нібыта ўвесь час змагаюцца з «тэрарыстамі».

- Хто для вас галоўныя героі гэтага года?

- На жаль, стары год таксама быў складаным для беларусаў. Для мяне галоўнымі героямі сталі тыя людзі, якіх ужо няма. Гэта нашы беларускія ахвотнікі, якія змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі на полі бою. Найперш — Эдуард Лобаў і Міраслаў Лазоўскі. Гэта сапраўдныя патрыёты, якія запісалі свае імёны ў гісторыю.

Варта прыгадаць нашага вядомага мастака і нацыянальнага дзеяча Алеся Пушкіна. Ягоны ўнёсак у вызваленне Беларусі таксама вельмі каштоўны, і гэта сапраўды год тых людзей, якія загінулі, змагаючыся за Беларусь.

Ведаеце, мяне натхняюць нашы ахвотнікі і палітычныя вязні. Напрыклад, Дзяніс Урбановіч, які з пяццю ранамі працягвае барацьбу.

Шмат якія ж нашы палітычныя зняволеныя, нават знаходзячыся ў поўнай ізаляцыі (інкамунікада), працягваюць барацьбу. Напрыклад, мая жонка Паліна, Мікола Статкевіч, Ігар Лосік, Павел Севярынец і дзясяткі іншых. Важна, каб гэтыя імёны гучалі штодзень і былі вядомыя ўсяму свету.

- На што абаперціся беларусам у гэты складаны час?

- У апошнія гады беларусы паказалі, што могуць аб'ядноўвацца. Шмат хто быў вымушаны з'ехаць з краіны, нас раскідала па ўсім свеце. Але мы і за мяжой дапамагаем адзін аднаму фінансамі, парадамі, развязкамі. Скажу, што можна прыехаць у кожны пункт свету і без праблем знайсці дапамогу, жыллё.

Падкрэслю, што найперш беларусы маюць разлічваць на сябе. І гэта ў нас добра выходзіць без "офісаў", "кабінетаў" і гэтак далей.

Аб'ядналіся беларусы і ўнутры краіны. Толькі здаецца, што барацьба ў краіне абціхла, але напраўду — не. Беларусы дагэтуль кантактуюць паміж сабой, а цяпер проста стаіліся.

Паўтаруся, мы маем разлічваць на свае сілы, сваё імкненне да свабоды. Як той казаў, выратаванне тапельцаў — клопат саміх тапельцаў.

На рэжым Лукашэнкі трэба працягваць ціск. Сёлета ў Польшчы змяніўся ўрад. Маю надзею, што ён будзе больш радыкальна дзейнічаць у дачыненні да дыктатара. Ключ да вызвалення ўсіх палітычных вязняў вельмі просты — трэба перацяць межы для транзіту тавараў з Беларусі. Упэўнены, што гэты просты крок паставіць дыктатара на калені перад ягонымі так званымі хаўруснікамі: Расеяй, Кітаем і Казахстанам.

Ён будзе проста вымушаны пайсці на саступкі. Усім нам важна змагацца за кожнага чалавека, які знаходзіцца за кратамі ў лапах Лукашэнкі. Падкрэслю, важна, каб іх імёны былі вядомыя ўсяму свету.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках