22 снежня 2024, Нядзеля, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі з'явіўся небяспечны падварыянт каранавіруса «арктур»

1
У Расеі з'явіўся небяспечны падварыянт каранавіруса «арктур»

Ён умее абыходзіць сфармаваны імунітэт.

У Расеі зафіксавана некалькі выпадкаў заражэння падварыянтам каранавіруса ХВВ 1.16, або «арктур» (Arcturus), які раней атрымаў шырокае распаўсюджванне ў Індыі і Сінгапуры.

Паводле папярэдніх звестак, «арктур» валодае большай заразнасцю ў параўнанні з «амікронам», але выклікае лёгкую форму COVID-19.

«Вельмі высокая кантагіёзнасць, яшчэ большая заразнасць, чым у яго папярэднікаў. Кожны невялікі кантакт вядзе да інфікавання і развіцця захворвання. Мы пакуль вывучаем гэты вірус, але ўжо сёння, са звестак замежных навукоўцаў, ён умее абыходзіць сфармаваны раней імунітэт», - сказала кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова.

У сакавіку з'яўленне ХВВ 1.16 прывяло да росту захваральнасці COVID-19 у Індыі. Паведамляецца, што «арктур» выклікаў з'яўленне новага сімптому захворвання - кан'юктывіту, які не характэрны для іншых варыянтаў каранавіруса. У канцы сакавіка САЗ унесла «арктур» у спіс варыянтаў каранавіруса, якія знаходзяцца пад назіраннем. Цікавым для навукоўцам варыянтам па-ранейшаму застаецца толькі XBB 1.5 «кракен».

Цэнтрыпа кантролю і прафілактыкі захворванняў (CDC) ЗША таксама паведамілі, што захворванне на каранавірусную інфекцыю, выкліканую «арктурам», апошнім часам істотна вырасла. Са звестак CDC, «арктур» выклікае 7% выпадкаў COVID-19 у краіне і знаходзіцца па гэтым паказчыку на другім месцы пасля «кракена», на які прыпадае 78% выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Ці зафіксаваны «арктур» у Беларусі - невядома, як і колькасць хворых на COVID-19 за 9 месяцаў. Апошні раз Міністэрства аховы здароўя публікавала статыстыку аб захворванні каранавірусам 1 ліпеня 2022 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках