NASA запускае місію на спадарожнік Юпітэра для пошуку жыцця
11- 14.10.2024, 21:28
- 3,094
На Еўропе можа быць удвая больш воды, чым на Зямлі.
NASA рыхтуецца выправіць місію Europa Clipper на спадарожнік Юпітэра Еўропу, каб даследаваць ягоныя падземныя акіяны і ацаніць патэнцыйную прыдатнасць для жыцця. Пра гэта паведамляе The Guardian.
Паводле звестак навукоўцаў, на Еўропе можа быць удвая больш воды, чым на Зямлі. Місія стартуе 14 кастрычніка з Касмічнага цэнтра Кэнэдзі пасля папярэдняй затрымкі праз ураган.
Касмічны апарат праляціць блізу 3,2 млрд кіламетраў і дасягне спадарожніка ў 2030 годзе. Ён абсталяваны сонечнымі панэлямі і камерамі для картаграфавання і радарам для вывучэння падлёдавых водаў. Навукоўцы плануюць даследаваць сляды арганічных злучэнняў і магчымасць існавання мікробаў у асяроддзі, якое падтрымлівае жыццё.