СМІ: Макс Корж з'ехаў з Беларусі
33- 15.10.2024, 18:10
- 36,006

Спявак пакінуў краіну пасля званка з «ветлівым выклікам» у міліцыю «для гутаркі».
Спявак Макс Корж з'ехаў з Беларусі пасля званка з «ветлівым выклікам» у міліцыю «для гутаркі». Пра гэта паведаміў 15 кастрычніка набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Сілавікі заявілі, што Макс Корж «удзельнічаў у пратэстах, але ў нейкі момант заклікаў сваю аўдыторыю разысціся і не хуліганіць», паведамляе «Зеркало».
«Тады за гэта яму даравалі і яго ніхто асабліва не чапаў», - сцвярджае набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Прапагандысты дадалі, што «апошнім часам» на Макса Каржа «паступіў шэраг скарг» аб тым, што на замежных канцэртах спявак «скача» з бел-чырвона-белым сцягам і падтрымлівае Украіну, але «прыязджае ў Менск здымаць кліпы».
«Малы зусім не пасталеў, таму ў наступны раз размова будзе кароткай», — гаворыцца ў допісе, які апублікаваў блізкі да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Сам спявак у сваіх сацсетках пакуль ніяк не пракаментаваў заявы прапагандыстаў.