«Савудаўская Арабія незадаволеная Пуціным з дзвюх прычын»
4- 18.10.2024, 13:50
- 22,982
Гаспадар Крамля патрапіў пад чарговы ўдар.
Наследны прынц Савудаўскай Арабіі Махамед бен Сальман не прыняў запрашэння наведаць саміт БРІКС, які адбудзецца 22–24 кастрычніка ў Казані.
З чым можа быць звязана такая пазіцыя? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з вядомым украінскім палітолагам, кіраўніком Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў "Пента" Уладзімірам Фясенкам:
- Улічваючы спецыфіку, характар асобы наследнага прынца, то там можа быць усё, што хочаш. І рэчы, пра якія мы не ведаем. Але я б вылучыў дзве прычыны. Першая і найбольш магчымая: цяперашні канфлікт інтарэсаў паміж Савудаўскай Арабіяй і РФ.
Рэч у тым, што Расея павялічвае вытворчасць нафты і парушае дамоўленасці, якія былі раней аб тым, каб стрымліваць гэтую вытворчасць і трымаць даволі высокую цану нафты.
Савудаўская Арабія ўжо выказвае незадаволенасць гэтым фактам. Яны думаюць, што расейцы зараз б'юць па іх інтарэсах, таму гэта дэманстрацыя незадаволенасці дзеяннямі Пуціна.
Другая прычына: у Савудаўскай Арабіі імкнуцца знайсці баланс у сваіх дачыненнях і з РФ, і з Захадам. Гэта таксама можа спрацоўваць, хоць, думаю, што галоўны чыннік - першы.
— Наколькі гэтае балючая пастанова для ўладаў РФ, якія назвалі саміт у Казані “самай значнай замежнапалітычнай падзеяй” у расейскай гісторыі?
- Вядома, гэта непрыемна для Пуціна. Гэта ўдар і расколіна на рэпутацыі саміту ў Казані, але для Пуціна зараз галоўнае, каб гэты саміт адбыўся. Яму значна важней зараз знайсці дамоўленасці і, скажам так, забяспечыць неабходны дыялог з Кітаем, Індыяй. Бо там таксама ёсць супярэчнасці, прынамсі паміж Кітаем і Індыяй. Таксама трэба знайсці баланс інтарэсаў з Турцыяй.
Наогул з саміту будуць рабіць прапагандысцкае шоў.
Што тычыцца таго, што міністр энэргетыкі Савудаўскай Арабіі прыстрашыў, што краіна можа знізіць цану барэля да $50, то, так, патэнцыйна такая рызыка існуе. Калі Савудаўская Арабія будзе дзейнічаць вельмі паслядоўна і рэзка, павялічыўшы істотна здабычу нафты і яе продаж на замежных рынках.