Выйшаў пераклад на беларускую мову вядомай кнігі «каралевы дэтэктыву» Агаты Крысці
5- 21.10.2024, 21:09
- 1,758

Знакаміты бельгійскі дэтэктыў з вусамі загаварыў на мове жыхароў Слуцка і Докшыцаў.
Адна з найбольш папулярных кніг «каралевы дэтэктыву» Агаты Крысці «Забойства ва Усходнім экспрэсе» нядаўна выйшла ў перакладзе на беларускую мову, расказалі ў выдавецтве «Логвінаў». Цяпер знакаміты бельгійскі дэтэктыў з вусамі загаварыў на мове жыхароў Слуцка і Докшыцаў.
«Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыву: некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынаццаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро – змяшаць, прыправіць драбочкам Еўропы 30-х мінулага стагоддзя і падаваць у інтэр'еры ар-дэко.
Адна з найбольш папулярных кніг каралевы брытанскага дэтэктыву. Раман Агаты Крысці, што перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгіналу, а цяпер ёсць і ў нас – па-беларуску», – гаворыцца ў апісанні да выдання.