Памёр амерыканскі рэжысёр Аарон Каўфман
2- 21.10.2024, 21:49
- 6,182

Ён зняў фільм «Суперсіла» пра вайну ва Украіне.
Ва ўзросце 51 года памёр амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсер Аарон Каўфман.
Пра гэта паведамляе Variety са спасылкай на прадзюсара Чэда Вердзі.
Аарон Каўфман памёр 17 кастрычніка ў Лас-Вегасе. Папярэдне, рэжысёр памёр праз сардэчны прыступ. Яму быў 51 год.
Каўфман разам з Шонам Пэнам працаваў над дакументальным фільмам «Суперсіла», які намінавалі на прэмію Эмі. Стужка расказвае пра палітычнае станаўленне Уладзіміра Зяленскага.
Аарон Каўфман быў ва Украіне ў лютым 2022 года. Рэжысёр прыбыў у Кіеў за некалькі тыдняў да поўнамаштабнага ўварвання Расеі, а таксама быў ва ўкрыцці разам з Уладзімірам Зяленскім у першыя дні вайны.
Упершыню фільм паказалі на кінафестывалі Берлінале ў лютым 2023 года, а сусветная прэм'ера адбылася ў верасні.