22 снежня 2024, Нядзеля, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы знялі сэрыял аб крызісе на мяжы з удзелам беларускага актора

3
У Польшчы знялі сэрыял аб крызісе на мяжы з удзелам беларускага актора

Прэм'ера з 6 сэрый запланаваная на пачатак 2025 года.

Польскія кінематаграфісты знялі для амэрыканскай стрымінг-платформы MAX шпіёнскі сэрыял "Пярэсмык", прысвечаны сучаснай палітыцы. І ў ім іграе беларускі актор Алег Гарбуз, паведамляе «Еўрарадыё».

Шоў раскажа гісторыю Евы Агініц (яе грае Лена Гура), якая пасля асабістай трагедыі хоча пакінуць працу ў выведцы і пачаць спакойнае жыццё. Аднак сітуацыя ўскладняецца тым, што ейнага партнёра, агента Скінара (Кароль Почач), раскрываюць расейскія спецыяльныя службы, пасля чаго ён бясследна знікае.

Стваральнікі сцвярджаюць, што сэрыял занурае гледача ў сучасны свет шпіёнскіх гульняў на фоне росту міжнародных канфліктаў, дзе, нягледзячы на ўсе спробы, агент ніколі не зможа цалкам адмовіцца ад службы.

Дзеянне разгортваецца ўвесну 2021 года на фоне абвастрэння крызісу на польска-беларускай мяжы. Сэрыял "Пярэсмык" пакажуць гледачам на пачатку 2025 года.

Адну з роляў у сэрыяле сыграў актор тэатра і кіно Алег Гарбуз, які да эміграцыі працаваў у Купалаўскім тэатры. Дарэчы, гэта ўжо не першая прыкметная роля Гарбуза пасля эміграцыі.

Акрамя таго актор займаецца агучваннем кніг на беларускую мову і грае ў пастаноўцы «Зэкамерон» паводле аднайменнай кнігі палітычнага вязня Максіма Знака.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках