Беларусы выпусцілі незвычайную складанку міфаў пра Сонца і Месяц
3- 25.10.2024, 21:15
- 2,476

Яны былі сабраныя ў розных рэгіёнах Беларусі.
Беларуская гадзіннікавая мануфактура HVILINA разам з даследніцай беларускай міфалогіі Ірынай Клімковіч выпусцілі зборнік міфаў пра Сонца і Месяц, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі, піша Citydog.io.
Зборнік уключае ў сябе міфы і легенды, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і расказваюць, як старажытныя беларусы тлумачылі прыродныя з'явы і будавалі свае традыцыі на аснове гэтых міфаў.
У кнізе ёсць сюжэты пра Сонца, Месяц, планету Венеру і іншыя нябесныя свяцілы, пра сувязь міфалогіі з каляндарнымі святамі і звычаямі, а таксама інфармацыю пра тое, як міфалогія фармавала культуру і традыцыі Беларусі.

Зборнік даступны на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай.
Увесну, дарэчы, гадзіннікавая мануфактура HVILINA выпусціла лімітаваную калекцыю гадзіннікаў Star Chronicle пра міфы і легенды Беларусі пра Сонца і Месяц. Праект са зборнікам стаў своеасаблівым прадаўжэннем калабарацыі даследніцы і мануфактуры.
