Валанцёры расчысцілі пад Навагрудкам руіны касцёла ў егіпецкім стылі
1- 28.10.2024, 17:42
- 4,950

Гэта ўжо другая такая акцыя.
25—26 кастрычніка каталіцкія валанцёры працавалі каля вёскі Суляцічаў Навагрудскага раёна, дзе ў пачатку XIX стагоддзя быў пабудаваны касцёл ва ўнікальным для Беларусі егіпецкім архітэктурным стылі, які быў разбураны ў гады савецкага ваяўнічага атэізму, піша Katolik.life.
Вынік працы добраахвотнікаў па расчыстцы руін каталіцкага храма ў Навагрудскім раёне паказаў ксёндз Юрый Жагарын.

Каб выратаваць ад забыцця святое месца, энтузіясты расчысцілі руіны гістарычнага касцёла ад кустоўя. Талака праводзілася супольна з валанцёрамі з розных куткоў Беларусі пры актыўным удзеле каманды «Радыё Марыя».

«Радуе сэрца, што ў нас дастаткова сапраўдных, салідарных і неабыякавых людзей, што асабліва важна – мужчын! Зрабілі добрую справу, зрабілі, што маглі. Дзякую Богу за дапамогу і натхненне!» — напісаў ксёндз Юры, а таксама падзякаваў лесарубам лясгаса і апублікаваў на сваёй старонцы серыю фота і відэа.

Гэта ўжо другая такая акцыя: першы раз добраахвотнікі фарбавалі касцёл у Холхлаве пад Маладзечнам.
