22 лiстапада 2024, Пятніца, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Philip Morris зачыняе заводы ў Нямеччыне

7
Philip Morris зачыняе заводы ў Нямеччыне

Праз падзенне попыту на цыгарэты.

Тытунёвы гігант Philip Morris зачыняе два заводы ў Нямеччыне праз стабільнае скарачэнне попыту на цыгарэты ў Еўропе. Пра гэта піша Bild са спасылкай на заяву кампаніі.

Вытворчасць на фабрыцы ў апрацоўцы тытуню ў Берліне спыніцца ў першай палове 2025 года. У Дрэздэне, дзе з 2019 года вырабляўся тытунь для самастойнага скручвання цыгарэтаў, фабрыку зачыняць да сярэдзіны 2025 года.

Пад скарачэнне трапяць 372 супрацоўнікі, з якіх блізу 270 працуюць на дрэздэнскім прадпрыемстве. Philip Morris паабяцаў прапанаваць «справядлівае выйсце» для ўсіх супрацоўнікаў, якія маюць быць звольненыя.

Пастанова Philip Morris адлюстроўвае змены ў тытунёвай індустрыі: попыт на традыцыйныя цыгарэты зніжаецца і кампаніі адаптуюцца да новых умоваў рынку, адзначаюць у выданні.

Летась кіраўнік нямецкага падраздзялення Philip Morris Маркус Эсінг у інтэрв'ю Bild заяўляў, што кампаніі ўвогуле збіраецца ў будучыні адмовіцца ад вытворчасці традыцыйных цыгарэтаў, якія страчваюць папулярнасць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках