А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Менску
- 6.10.2024, 12:56
- 3,836
Прычынай стаў пажар.
Учора жыхары мікрараёна Малінаўка ў Менску засталіся без стацыянарнага інтэрнэту. Праблема ў першую чаргу закранула карыстальнікаў сеткі ад А1. Сувязь знікла раніцай у суботу і не аднавілася да вечара. Сёння Onliner атрымаў каментар з гэтай нагоды.
У нядзелю, 6 кастрычніка, у А1 запэўнілі, што раніцай амаль ва ўсіх дамах мікрараёна доступ да інтэрнэту быў адноўлены, паведамляе Onliner.
«Прычынай стала ўзгаранне ў сутарэнні аднаго з дамоў, дзе агонь пашкодзіў аптычныя кабелі розных аператараў сувязі», – распавялі ў кампаніі.