У музеі Коласа адкрываецца экспазіцыя, прысвечаная Драздовічу
- 8.10.2024, 18:09
- 1,802

Экспазіцыя атрымала назву «Космас – наш!»
11 кастрычніка а 17-й гадзіне ў музеі Якуба Коласа пачне сваю працу часовая экспазіцыя «Космас — наш!», прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча.
У сталыя гады раўналежна з касмічнымі творамі Драздовіч займаўся афармленнем сялянскіх хат маляванымі дыванамі. На часовай экспазіцыі, падрыхтаванай супольна з гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Заслаўе” і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Коласа НАН РБ, прадэманстраваныя маляванкі, карціны, рукапісы Драздовіча, фальклорныя сшыткі Якуба Коласа.
У час прэзентацыі наведвальнікаў чакаюць куратарская экскурсія і тэматычная фотазона.
