Тэйлар Свіфт стала самай багатай спявачкай у свеце
22- 8.10.2024, 19:19
- 8,456

Апярэдзіла Рыяну.
Багацце Тэйлар Свіфт ацэньваюць на $1,6 млрд. Дагэтуль самай багатай спявачкай была Рыяна, капітал якой налічвае $1,4 млрд, паведаміў Forbes.
Дзякуючы туру Eras Tour, які адбыўся ў 2023 годзе, 34-гадовая Свіфт увайшла ў клуб мільярдэраў. Ад продажу квіткоў на канцэрты і ганарараў яна атрымлівае $600 млн, а таксама $600 млн ад яе музычных альбомаў і амаль $125 млн у нерухомасці.