23 лiстапада 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салістка «Самацветаў»: Найвышэйшы клас – гэта «Песняры»

32
Салістка «Самацветаў»: Найвышэйшы клас – гэта «Песняры»
АЛЕНА ПРАСНЯКОВА

Алена Праснякова расказала праўду пра канкурэнцыю з беларускімі калектывамі і сустрэчы з Мулявіным.

Салістка ансамбля «Самацветы» Алена Праснякова расказала беларускай тэлевядоўцы Алене Спірыдовіч пра стасункі з ансамблямі «Песняры», «Сябры», «Верасы» і сустрэчы з легендарным Уладзімірам Мулявіным.

Не так даўно ўдзельнікі ансамбля «Самацветы» – Алена Праснякова, Анатоль Котаў, Георгій Уласенка – сталі гасцямі праграмы «Сэнс жыцця», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе КП.

– Вы да гэтага часу савецкі гурт? – пацікавілася Алена Спірыдовіч у «Самацветаў».

– Мы расейскі, але песні ў нас яшчэ з той эпохі… Мы – гурт, які людзей прымушае сысці ў той светлы і цудоўны час, калі яны былі маладымі, калі дрэвы былі вялікімі, дзяўчаты прыгожымі. І вось, калі яны ўваходзяць у гэты стан, то разумеюць, што лепш за песню, чым «Мой адрас – Савецкі Саюз», не знайсці, – з усмешкай канстатаваў Георгій Уласенка, які ў групе ўжо не адзін дзясятак гадоў адказвае за клавішныя і мужчынскі вакал.

Сярод іншага Алена Спірыдовіч пацікавілася ў «Самацветаў» тым, як складаліся іх стасункі з беларускімі калектывамі – «Песнярамі», «Верасамі», «Сябрамі».

– У нас з імі не толькі звязана, але ўвязана проста! З усімі трыма калектывамі мы сябравалі і сябруем цягам многіх гадоў. На жаль, многіх ужо няма.

– Канкурэнцыі не было ніколі? Ну, вы ж у адзін час…

– Настолькі ўсе былі ў сваім. У нас сваё, у «Верасоў» – сваё, у «Песняроў» – сваё. І гледачы, і музыка, кожны сваю нішу займае, яны не перасякаюцца. Канкурэнцыя, калі і была, то яна іншая – творчая. Але ўсё роўна найвышэйшы клас – гэта былі «Песняры». Ад гэтага нікуды не падзецца, – канстатавалі ўсе ўдзельнікі «Самацветаў».

Алена Праснякова падзялілася, у сваю чаргу, асабістымі ўспамінамі ад зносінаў з Уладзімірам Мулявіным.

– Я памятаю, мы з Пятровічам у Свярдлоўску... «Песняры» прыехалі, ён Мулявіна ведаў, яны ў свой час заканчвалі адну вучэльню. І мы сядзелі на канцэрце, мяне яны тады ўразілі, вядома, галасы былі падабраныя! Цудоўна! Мулявін – гэта геній, гэта Космас такі, зусім невытлумачальны, – абагульнілі «Самацветы».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках