Легендарны гурт The Cure выпусціў першы альбом за 16 гадоў
2- 1.11.2024, 21:55
- 2,448

Папярэдні альбом гурт прапанаваў у 2008 годзе.
Брытанскі гурт The Cure выпусціў першы за 16 гадоў альбом. Кружэлка атрымала назву Songs of a Lost World, піша «Нож».
Новы альбом стаў адзіным у дыскаграфіі гурту, аўтарам песняў у якім выступіў толькі лідар калектыву Роберт Сміт, за выключэннем кружэлкі 1985 года The Head on the Door.
Папярэдні альбом гурт прапанаваў у 2008 годзе. Гэта быў рэліз 4:13 Dream. Агулам за час свайго існавання з 1976 года The Cure выпусцілі 13 студыйных альбомаў.