Bloomberg: Адзін з найбуйнейшых арктычных праектаў Крамля спынены
2- 12.11.2024, 14:36
- 4,412
Arctic LNG 2 мае ключавое значэнне для расейскіх амбіцый.
Расейскі праект Arctic LNG 2 скараціў здабычу на газавых радовішчах амаль да нуля ў лістападзе 2024 года праз заходнія санкцыі.
Як піша Bloomberg, радовішчы, якія сілкуюць завод, у першыя дзесяць дзён лістапада перапампоўвалі ў сярэднім 0,4 млн кубаметраў газу на дзень.
З падлікаў Bloomberg, гэта падзенне большае на 90% ад сярэдняй здабычы ў кастрычніку. Гэта таксама самы нізкі сярэдні ўзровень здабычы для праекту як мінімум з верасня 2023 года.
Нават падчас пусканаладачных прац і ўводу ў эксплуатацыю першай лініі Arctic LNG 2 у чацвёртым квартале мінулага гады яе радовішчы выраблялі ад 2 млн да амаль 14 млн кубаметраў на дзень.
Як гаворыцца ў матэрыяле, Arctic LNG 2 мае ключавое значэнне для расейскіх амбіцый у павелічэнні экспарту ЗПГ і развіцці Паўночнага марскога шляху, таму ён стаў аб'ектам некалькіх хваляў заходніх санкцый за апошні год.
Праектная магутнасць завода складае 19,8 млн тон ЗПГ на год, але пакуль працуе толькі адна тэхналагічная лінія, здольная вырабляць 6,6 млн тон на год.
Arctic LNG 2 уваходзіць у праект Новатэк у будаўніцтве ліній вытворчасці ЗПГ, адкрыць іх усе плануецца да 2026 года.
У лістападзе 2023-га Arctic LNG 2 патрапіў пад санкцыі ЗША.