Лідскія памежнікі затрымалі людзей з незвычайным дронам
4- 13.11.2024, 14:11
- 6,680
Вось у чым яго асаблівасць.
За 14 кіламетраў ад мяжы ў Пастаўскім раёне лідскія памежнікі затрымалі трох беларусаў. Пры сабе ў мужчын быў незвычайны беспілотнік самалётнага тыпу.
Асаблівасць гэтага самаробнага дрона ў яго сістэме запуску: адпраўляць яго ў палёт мужчыны збіраліся з дапамогай катапульты.
Дрон з дэталямі быў канфіскаваны і дастаўлены на памежную камендатуру «Паставы» для правядзення далейшага разбору. На затрыманых склалі адміністратыўныя пратаколы.