22 лiстапада 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праграміст з Докшыц доўга не мог зразумець, што камунікуе з ашуканцамі

15
Праграміст з Докшыц доўга не мог зразумець, што камунікуе з ашуканцамі

У выніку ён страціў буйную суму грошай.

Праграміст з Докшыц марыў зарабіць на розніцы курсаў крыптавалют, але стаў ахвярай ашуканцаў.

Паводле звестак міліцыі, 35-гадовы жыхар раённага цэнтра пазнаёміўся з дзяўчынай у сацыяльнай сетцы.

Неўзабаве з праграмістам звязаўся «кансультант», які прапанаваў за невялікі адсотак правесці усю працу для павелічэння лічбавых актываў.

За некалькі месяцаў пацярпелы здзейсніў больш за 40 транзакцый на суму звыш 37 тысяч рублёў у эквіваленце. У нейкі момант яму прадэманстравалі прыбытак на 100 тысяч даляраў. Але калі ён паспрабаваў вывесці частку грошай, даведаўся, што трэба заплаціць "камісію". Пасля паведамлення аб тым, што трэба пералічыць яшчэ некалькі тысяч даляраў за "аўдыт", жыхар Докшыц зразумеў, што стаў ахвярай махляроў і пайшоў у міліцыю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках