21 лiстапада 2024, Чацвер, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ролік з «Менскім небапалітэнам» пакарыў сацсеткі

Ролік з «Менскім небапалітэнам» пакарыў сацсеткі

Набраў амаль мільён праглядаў.

У TikTok стаў папулярным кароткі 9-секундны ролік з «Менскім небапалітэнам», які, «прыбывае» на цэнтральны чыгуначны вакзал беларускай сталіцы. Відэа ўжо набрала больш за 850 тысяч праглядаў, піша «Телеграф».

На відэа паказана, як з боку «Брамы Менска» на цэнтральную станцыю сталічнага чыгуначнага вакзала «прыбывае» футурыстычнага выгляду састаў, а другі — «ляціць» у зваротным кірунку. Прычым слова «ляціць» у гэтым выпадку нават больш дарэчы, бо склады літаральна «параць» на вышыні дзясяткаў метраў, паміж вядомымі кожнаму менчуку прывакзальнымі вежамі.

@constantin4vfx Поездатые поезда )) #minsk #belarus #trains #3d #motiongraphics #vfx #maxon #motiondesigncommunity #вокзал #минск #беларусь ♬ original sound - 𝙅𝙖𝙘𝙤𝙗🇵🇱

І хоць большасці гледачоў зразумела, што ролік - нішто іншае, як вынік кампутарнай апрацоўкі і мантажу, некаторыя сур'ёзна задаліся пытаннем - сапраўды такія цягнікі ходзяць у беларускай сталіцы?

«Цяпер будуць пісаць, што ў Менску няма такога», — напісала адна з глядачак, і пад яе каментарам разгарэлася бурная спрэчка ў духу: «Яшчэ скажы няма такога» — «Яшчэ скажы такое ёсць».

Многім спадабалася ідэя аўтара роліка і яны падтрымалі яго ў гуллівым тоне:

«Не так даўно катаўся, здорава, прыемна, што працуе праязны».

«Гэта цягнік Менск-Чавусы. Я каталася. А калі звязацца з машыністам, то яшчэ ў родным Магілёве робіць прыпынак, тэлепартуючыся».

«Я там працую побач, кожны дзень такое бачу і ведаеце, што абурае? Вось гэты цягнік да Калінкавіч яны зрабілі, а паставіць шапік з талонамі каля прыпынку перад вакзалам – не».

Зрэшты, знайшліся сярод каментатараў і людзі з рацыянальным складам розуму, якія палічылі патрэбным растлумачыць, што відэа - не больш як выдумка.

«Калі што, людзі, то гэта графіка, у Менску няма такога. (для людзей, якія не зразумелі)», - напісаў адзін з гледачоў.

Але, мяркуючы па адказах, большасць актыўных каментатараў былі настроены больш іранічна:

«Як не?! Ты проста даўно ў Менску не быў! Ужо ва ўсю ганяюць. Жыхары верхніх паверхаў не задаволеныя ўжо, што перад вокнамі мільгае і вецер падымае», — адказаў яму іншы глядач, а многія выказалі меркаванне-пажаданне, што гэта «фантастыка, але магчыма некалі і збудзецца».

«Добрая задума!!! Засталося ў рэальнасць ажыццявіць», - рэзюмавала адна з глядачак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках