21 лiстапада 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку лістапада Джэф Безас прадаў акцыі Amazon на $2,7 млрд

2
З пачатку лістапада Джэф Безас прадаў акцыі Amazon на $2,7 млрд
ДЖЭФ БЕЗАС
ФОТА: ЕРА

Кошт папер склаў ад $200 да $211,5.

Заснавальнік Amazon Джэф Безас з пачатку лістапада прадаў паперы кампаніі на $2,7 млрд. Гэта вынікае з дакументаў, якія былі пададзеныя ў Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША.

Продажы акцый Amazon – частка раней абвешчанага гандлёвага плана, піша Barron’s. Такія планы прымаюць паводле Закона аб каштоўных паперах і біржах ЗША, каб пазбегнуць абвінавачванняў у інсайдэрскім гандлі. Аб плане Безаса стала вядома ў траўні, калі была апублікаваная справаздача Amazon за I квартал. Усяго Джэф Безас плануе прадаць 25 млн акцый Amazon да канца 2025 года.

З 1 да 7 лістапада ён прадаў акцыі на $1,5 млрд, а 8 і 11 лістапада - яшчэ на $1,2 млрд. Кошт папер склала ад $200 да $211,5.

Першая ўгода ў адпаведнасці з планам Безаса датаваная 2 ліпеня: з тых часоў ён ужо прадаў 22 млн акцый Amazon і ахвяраваў 555 385 папер на дабрачыннасць.

Джэфу Безасу па-ранейшаму належаць больш за 1 млрд акцый Amazon, іх кошт ацэньваюць на $220 млрд. Amazon не каментуе продажу.

Папярэдні план Безаса, які быў прыняты ў лістападзе 2023 года, прадугледжваў продаж 50 млн акцый да 31 студзеня 2025 года. За паперы бізнэсовец выручыў $8,5 млрд.

Безас уваходзіць у топ-3 найбагацейшых людзей планеты. Bloomberg ацэньвае яго багацце на $230 млрд — гэта другі радок рэйтынгу, а Forbes — на $225,2 млрд, што адпавядае трэцяму радку рэйтынгу мільярдэраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках