Сілавікі затрымлівалі першую намесніцу старшыні Менгарвыканкама
14- 14.11.2024, 20:43
- 39,696
Яе муж да гэтага часу ў СІЗА.
Лукашысцкія сілавікі затрымлівалі першую намесніцу старшыні Менгарвыканкама Надзею Лазарэвіч.
Яе муж Алег Сахно да гэтага часу ў СІЗА, піша «Наша Нiва».
Інфармацыю, што муж Надзеі Лазаравіч арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗА, выданне праверыла ў некалькіх ягоных былых калегаў.
Журналісты не ведаюць дакладны артыкул абвінавачання. Паводле біяграфіі Алега Сахно можна меркаваць, што абвінавачанне звязанае з карупцыяй.
Паводле словаў суразмоўцаў СМІ, гэтым летам кашмарылі і саму Надзею Лазаравіч: дома праводзілі ператрус, а яе, як цяпер кажуць, «ненадоўга забіралі».
Колькі часу яна правяла ў ізалятары, невядома, але вядома, што з працы яе не звольнілі, а значыць – абвінавачанне не прад'явілі.