21 лiстапада 2024, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі праз скарачэнне ўраджаю рэзка даражэе бульба

12
У Расеі праз скарачэнне ўраджаю рэзка даражэе бульба

Давядзецца завозіць з іншых краінаў.

У Расею пачнуць завозіць бульбу з «сяброўскіх» краінаў праз скарачэнне ўраджаю на 20%. Наладзіць імпарт распарадзіўся віцэ-прэм'ер Дзмітрый Патрушаў. Даручэнне дадзенае Мінэканамразвіцця і Мінсельгасу, піша The Moscow Times.

Паводле словаў Патрушава, гэтыя захады неабходныя, «каб задаволіць рост попыту» на ўнутраным рынку. «Датычна імпарту мы пакуль паставім бульбу з “сяброўскіх” краінаў для таго, каб і кошт панізіць крыху і каб на рынку быў поўны набор рознай бульбы», – сказаў віцэ-прэм'ер у ходзе азнаямлення з працай сельгаспрадпрыемстваў Ленінградскай вобласці.

У той самы час Патрушаў прызнаў, што «трэба развіваць уласную вытворчасць». Ён нагадаў пра існаванне федэральнага праекту, у які закладзеныя захады дзяржпадтрымкі для нарошчвання аб'ёмаў бульбы і агародніны. У 2024 годзе на яго вылучанана 4,5 млрд рублёў.

Згодна з прагнозам Патрушава, паводле вынікаў года ў Расеі будзе сабрана 7,3 млн тонаў, што параўнальна з паказнікамі 2021 і 2022 гадоў. Пры гэтым кіраўніца Мінсельгаса Аксана Лут называла лік меншы – 7 млн тонаў, адзначаючы, што ўнутранае спажыванне складае 8 млн тонаў.

Паводле звестак Расстата, бульба ўжо імкліва даражэе ў Расеі, разганяючы харчовую інфляцыю, на якую, паводле ацэнак ФАМ, скардзяцца ад 28% да 40% расейцаў. З пачатку года кошты гэтага прадукту ўзляцелі на 55%.

Патрушаў растлумачыў рэзкае падаражанне падзеннем ураджаю. Ён нагадаў, што ў 2023 годзе была сабраная рэкордная колькасць бульбы – больш за 8,5 млн тонаў, таму кошт быў на мяжы сабекошту. Цяпер жа, паводле ягоных словаў, кошты супастаўныя з 2021–2022 годам. «Трэба разумець, што калі б у нас захаваліся кошты мінулага года, то ўласная вытворчасць бульбы не развівалася б. Гэта ўвогуле было б нявыгадна. Таму баланс кошту павінен прысутнічаць», – падкрэсліў Патрушаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках