На Камароўцы знайшлі яблыкі «коштам крыла самалёта»
6- 17.11.2024, 10:13
- 10,460
Кошт знакамітага гатунку шакаваў менчукоў.
На Камароўцы яшчэ працуе сезонны рынак. Вось што там можна набыць у сярэдзіне лістапада.
Яблыкі на Камароўцы каштуюць ад 2,79 рубля. А вось знакамітая антонаўка - 10 рублёў, заўважыў Blizko.by.
«Коштам крыла самалёта?» - задаецца пытаннем інстаграм Камароўкі.
Баклажаны каштуюць 7 рублёў за кілаграм, перац - 5,5 рубля. Восеньскія кветкі - ад 3 да 5 рублёў за галінку.
Грыбы каштуюць 20 рублёў за вядзерца. Апенькі - 15 рублёў за кілаграм, столькі ж і падзялёнкі.
Журавіны - 13,9 рубля за кілаграм.