3 снежня 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць адключыць ад SWIFT расейскі «Газпрамбанк»

2
ЗША могуць адключыць ад SWIFT расейскі «Газпрамбанк»

Гэта трэці па велічыні банк Расеі.

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць расейскага «Газпрамбанка», аднаго з найбуйнейшых дзяржбанкаў РФ, які ўсё яшчэ мае доступ да сістэмы SWIFT і міжнародных валютных разлікаў. Пра гэта паведамляе «Белсат» са спасылкай на звесткі выдання Nikkei.

Трэці па велічыні банк Расеі «Газпрамбанк» можа страціць доступ да амерыканскіх фінансавых інстытутаў. Адміністрацыя Джо Байдэна разглядае магчымасць уключэння гэтага банка ў санкцыйныя спісы. Чакаецца, што пастанова будзе прынятая да канца лістапада, і ЗША ўжо праінфармавалі аб гэтым сваіх партнёраў па G7.

Як піша Nikkei, дагэтуль «Газпрамбанк» не зазнаваў жорсткіх заходніх санкцый. У ЗША яму забаранілі прыцягваць капітал на пазыковым рынку, але супраць яго кіраўніцтва і даччынай IT-кампаніі. У Еўразвязе санкцыі супраць банка не ўводзіліся, за выключэннем абмежаванняў з боку Вялікай Брытаніі.

Паводле звестак The Moscow Times, банк стаў асноўным месцам захоўвання расейскіх валютных рэзерваў, якія засталіся пасля замарожвання актываў ЦБ. Да сярэдзіны 2024 года гэтыя «ценявыя рэзервы» ацэньваліся на 180 мільярдаў даляраў. Эксперты мяркуюць, што гэтыя сродкі могуць быць скарыстаны для фінансавання крытычнага імпарту або для стабілізацыі курсу рубля ў выпадку пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках