Беларусы змогуць убачыць апошні зарапад восені
3- 17.11.2024, 23:01
- 2,994
Ужо гэтай ноччу.
Уночы ў панядзелак, 18 лістапада, струмень Леаніды дасягне максімуму актыўнасці. Са слоў астраномаў, можна будзе ўбачыць блізу 15 метэораў за гадзіну.
Зорапад лепш назіраць пад раніцу (пасля паўночы і да ўзыходу Сонца) над усходнім гарызонтам пры ясным надвор'і.
Струмень Леаніды актыўны з 6 да 30 лістапада. Ён выяўляецца ў выглядзе хуткіх белых выбліскаў на небе. Гэта рэшткі каметы 55P/Тэмпеля-Тутля, якая кожныя 33 гады набліжаецца да Сонца.