21 лiстапада 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі замовілі асаблівае падсвятленне 27-павярховага бізнэс-цэнтра для незвычайнай мэты

9
Менчукі замовілі асаблівае падсвятленне 27-павярховага бізнэс-цэнтра для незвычайнай мэты

Відэафакт.

Відэа з незвычайнай гендэр-вечарынай у Менску набрала больш за мільён праглядаў і блізу 75 тысяч падабаек. Але колькі ж сям'і каштавала выкарыстанне 27-павярховага будынка, каб даведацца пра вынік УГД?

Ідэя даведвацца пра род будучага дзіцяці не ў медыцынскім кабінеце становіцца ўсё больш папулярнай у Беларусі. Разразаннем торта з каляровым напаўненнем або лопаннем балоніка з канфеці ўжо нікога не здзівіш. Таму некаторыя пары пачынаюць шукаць нестандартныя варыянты.

Так, сям'я з Менска наважыла скарыстацца бізнэс-цэнтрам "Футурыс", які знаходзіцца каля станцыі метро "Барысаўскі тракт". Спачатку на будынку з'явіліся сілуэты будучых бацькоў, пасля пачаўся 10-сэкундны адлік, пасля чаго з'явіўся надпіс "Вы маеце…". Нарэшце, 27-павярховы будынак стаў цалкам ружовым і выкрыў інтрыгу: "…дзяўчынку".

Будучая маці ў каментарах расказала, што замовіць такое святочнае падсвятленне ім каштавала 1000 рублёў, піша «Наша Ніва».

@tanyaknopa Счастливые 😊 #гендерпати ♬ оригинальный звук - Knopa

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках