У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі
- 17.11.2024, 21:20
- 3,324
З-за моцнага ветру.
Сіноптыкі прагназуюць узмацненне ветру заўтра, 18 лістапада. Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
Белгідрамет паведаміў аб жоўтым узроўні небяспекі праз узмацненне ветру ў панядзелак, 18 лістапада.
«Увага! 18 лістапада (панядзелак) месцамі ў краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с», - паведамілі ў Белгідрамеце.
Заўтра ў Беларусі будзе воблачнае надвор'е. Уначы паветра прагрэецца да +3 градусаў. Удзень ад +4 да +7.
Сіноптыкі прагназуюць дождж і мокры снег.