Расея пачала масава скупляць беларускую бульбу
7- 17.11.2024, 21:57
- 11,922
Чакаць падвышэння коштаў у нашых крамах?
Імпарт бульбы ў Расею з Беларусі з пачатку года вырас на 60,8 адсотка. Аб гэтым піша ТАСС са спасылкай на Рассельгаснагляд.
У гэтым годзе на расейскі рынак паставілі 168,5 тысяч тон беларускай бульбы.
Усяго ж Расея з пачатку года імпартавала 395,5 тысяч тон харчовай бульбы, што на 7,9% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.
У топ пастаўшчыкоў на расейскі рынак, акрамя Беларусі, таксама ўваходзяць Егіпет, Азербайджан, Кітай і Арменія.
Раней расейскія ўлады адзначалі, што сёлета збяруць меншы, чым год таму, ураджай бульбы і іншых прадуктаў «баршчавога набору». Пры гэтым больш за ўсё ў параўнанні з мінулым годам скараціўся ўраджай бульбы - на 15%.