СМІ: Расейскія чыноўнікі ў паніцы рыхтуюць эвакуацыю сваякоў
28- 18.11.2024, 8:51
- 56,956
Жвавей за ўсё адрэагавалі у Варонежскай вобласці
Расейскія чыноўнікі ў прымежных з Украінай рэгіёнах пачалі думаць аб вывазе “некуды адсюль” сваіх сваякоў пасля паведамленняў аб тым, што ЗША, Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Кіеву біць дальнабойнымі ракетамі ўглыб Расеі, распавялі “Вёрстке” суразмоўцы ў рэгіянальных адміністрацыях.
Са звестак выдання, эмацыйней за ўсіх адрэагавалі ў Варонежскай вобласці - рэгіёне, які мяжуе з Украінай, але пацярпеў не так моцна, як Белгарадская і Курская вобласці. Адзін з мясцовых чыноўнікаў заявіў, што гэта "гамон" - "трэба збіраць рэчы і адвозіць радню кудысьці далей".
Таксама чыноўнікі сталі вывучаць "карты з радыусам паразы ракет" і патэнцыйныя цэлі для нападаў Узброеных сіл Украіны (УСУ). Сярод іх - аэрадром “Балтымар” на паўднёва-заходняй ускраіне Варонежа і буйныя мясцовыя прамысловыя прадпрыемствы. Аднак адзін з мясцовых чыноўнікаў адзначыў у размове з “Вёрсткай”, што “Балтымор” даўно быў мэтай для ўкраінскіх дронаў, і з аэрадрома ўжо перадыслакавалі важную тэхніку. У сваю чаргу прамысловыя аб'екты ў межах горада-мільённіка “наўпрост не працуюць” на вайскоўцаў і “прыкрыты добра” СПА. "Хто будзе марнаваць на такія мэты дарагія ракеты?" - задаўся пытаннем суразмоўца выдання.
У той жа час у Белгародскай і Курскай вобласці настрой ва ўладаў больш спакойны. "Нервы берагчы трэба, яны спатрэбяцца", – растлумачыў "Вёрстке" знаёмы з сітуацыяй крыніца.