21 лiстапада 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без уліку дэнамінацый курс даляра ў Беларусі дасягнуў 338 мільёнаў рублёў

13
Без уліку дэнамінацый курс даляра ў Беларусі дасягнуў 338 мільёнаў рублёў

Гэта рэкорд сярод краін былога СССР.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 лістапада 2024 года курс даляра ЗША дасягнуў новага гістарычнага максімуму - 3,38 рубля. На падставе вынікаў таргоў Нацыянальны банк устанавіў такі ж афіцыйны курс на 18 лістапада.

Без уліку дэнамінацыяў 1994, 2000 і 2016 гадоў курс даляра складае 338.000.000 рублёў.

Паводле ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь застаецца лідаркай сярод былых рэспублік СССР, сведчыць праведзены "Паглядам" аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформ.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Узбекістан – 12 812 300, Туркменістан – 8 750 000, Украіна – 4 127 960 і Грузія – 2 731 100.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках