21 лiстапада 2024, Чацвер, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларусаў могуць узняць плату за адну з паслуг ЖКГ

11
Для беларусаў могуць узняць плату за адну з паслуг ЖКГ

Ужо ў наступным годзе.

У Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы (МінЖКГ) паведамілі, што спецыялісты падрыхтавалі змены ў тэхнічны кодэкс аб правілах абыходжання з камунальнымі адкідамі.

"Гэта развяжа праблему несанкцыянаванага вынасу і складавання будаўнічых адкідаў у дварах", — мяркуюць у гаспадарцы.

Так, у МінЖКГ паскардзіліся на «несвядомых жыхароў», якія пакідаюць будаўнічыя адкіды ля кантэйнераў для смецця ці нават закідваюць іх туды.

"Бывае, маніпулятар смеццявоза не можа падняць бак, каб перакуліць яго змесціва ў кузаў, - бак занадта цяжкі. Менавіта адкіды з бетону, цэменту і іншых будаўнічых або абліцавальных матэрыялаў ствараюць праблему, піша "Минск-Новости".

Зараз бытавыя будаўнічыя адкіды не ўключаюць у сярэднегадавы нарматыў утварэння цвёрдых камунальных адкідаў (ТКА) на аднаго чалавека.

"Аднак гэтага патрабавання пільнуюцца не ўсе грамадзяне. Выявіць і прыцягнуць да адказнасці парушальнікаў магчыма", — заявіла намесніца генеральнага дырэктара добраўпарадкавання, санітарнага ўтрымання жыллёвага фонду МінЖКГ Настасся Вараб'ёва.

Яна сцвярджае, што рабочыя комплекснай прыборкі "звычайна ведаюць і бачаць, у якой кватэры вядзецца перапланіроўка" і "паведамляюць нумар кватэры майстру ўчастка ЖЭС, той праводзіць праверку і ў выпадку пацвярджэння факту складае пратакол".

“Майстры марнуюць свой працоўны час, які можна выкарыстоўваць больш прадуктыўна, на разборы. У асобных выпадках выявіць вінаватага і зусім не ўдаецца”, – сказала Вараб'ёва.

Таму спецыялісты інстытута "Белжылпраект" распрацавалі праект новай рэдакцыі ТКП 17.11-08-2020 "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Правілы абыходжання з камунальнымі адкідамі".

Таму, калі новую рэдакцыю прымуць, у беларусаў падвысіцца плата за вываз смецця — "да яе прыменяць павялічаны за кошт уключэння будаўнічых адходаў спажывання нарматыў".

"Гэта нязначна адаб'ецца на выніковай суме аплаты за паслугу ў рахунках", – сцвярджае Вараб'ёва.

Спецыялісты мяркуюць, што гэта адбудзецца ў 2025 годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках