У Беларусі сталі высаджваць менш бульбы
12- 18.11.2024, 11:22
- 2,550
І хочуць вырошчваць больш цыбулі.
Намеснік прэм'ер-міністра краіны Юрый Шулейка расказаў, што ў 2024 годзе ў краіне пасадзілі менш бульбы, чым летась: мінулыя гады паказалі, што яе колькасць залішняя. Ураджай гэтага года - 990 тысяч тон.
«Гэтага дастаткова для ўнутранага рынку. Блізу 300 тысяч тон ёсць і для экспарту. Ёсць і ў капусце лішкі», - цытуе спікера партал.
Шулейка таксама заявіў, што на наступны год закладваюцца дадатковыя плошчы пад пасеў цыбулі.