21 лiстапада 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пабілі рэкорд у куплі алкаголю

18
Расейцы пабілі рэкорд у куплі алкаголю

Рэкордныя продажы ў гарэлкі.

За дзесяць месяцаў 2024 года ў Расеі ў раздробным гандлі было прададзена 184 мільёны дэкалітраў алкагольнай прадукцыі. Гэта максімальны паказчык з 2017 года, піша РБК са спасылкай на Росалкагольтабакрэгуляванне (РАТК).

Продажы алкаголю са студзеня да кастрычніка гэтага года перавысілі паказчык за аналагічны перыяд 2023 года на 0,8%, а з 2017 года выраслі на 21%.

Рэкордныя продажы ў гарэлкі, у вінаў шумлівых і звычайных— за апошнія сем гадоў яны выраслі на 60%.

Асабліва актыўна расейцы купляюць гарэлку: за дзесяць месяцаў было прададзена 62500000 дэкалітраў, што на 15% больш за продажы ў 2017 годзе. Вінаграднага віна было прададзена 47 млн дэкалітраў, шумлівага віна - больш за 16 мільёнаў. Гэта на 11% больш, чым летась, і на 61% больш, чым у 2017 годзе.

Значны рост паказалі продажы лікёра-гарэлачных вырабаў (настойкі, наліўкі, лікёры, бальзамы) і іншага моцнага алкаголю (віскі, рому, джыну, кальвадосу).

Продажы слабаалкагольнай прадукцыі, наадварот, знізіліся: за дзесяць месяцаў яе было прададзена амаль на 20% менш, чым за аналагічны леташні перыяд. Як адзначае РБК, гэта звязана з падвышэннем акцызу, які вырас у чатыры разы, што прывяло да росту коштаў і зрабіла вытворчасць слабаалкагольных напояў невыгоднай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках