У будаўніцтве новага жылля ў Беларусі зноў пазначыліся праблемы
- 18.11.2024, 12:04
- 3,718
Найгоршая сітуацыя ў Менску.
У Беларусі ў кастрычніку замарудзіліся тэмпы будаўніцтва новага жылля, але гэты паказчык усё адно ўдалося ўтрымаць у плюсе па выніках 10 месяцаў гэтага года. Як піша «Зеркало», гэта вынікае са звестак Белстата. У верасні ўпершыню за працяглы час удалося аднавіць тэмпы ўзвядзення нерухомасці ў параўнанні з леташнім паказчыкам.
За дзесяць месяцаў гэтага года агулам у краіне ўзвялі 2000000 980,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Гэта на 0,2 адсотка больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га. Нагадаем, у студзені-верасні гэтага года гэты паказчык прадэманстраваў рост на ўзроўні 2,5 адсотка.
Па выніках дзесяці месяцаў у мінусе ад будаўніцтва новага жылля былі Менск (-27,3 адсотка да аналагічнага перыяду 2023 года) і Берасцейская вобласць (-2,7 адсотка). Астатнія рэгіёны былі ў плюсе.
Але калі глядзець статыстыку менавіта за кастрычнік, то сітуацыя не такая радасная. Так, у параўнанні з вераснем падзенне тэмпаў будаўніцтва новага жылля склала 48,7 адсотка (прычым гэта адбылося ва ўсіх рэгіёнах і Менску). Калі ж параўноўваць, колькі ўзвялі новабудоўляў у мінулым месяцы ў параўнанні з кастрычнікам 2023-га, то ў плюсе Гарадзенская, Берасцейская і Менская вобласці - на 19,1%, 14,1% і 2% адпаведна. Найгоршая сітуацыя ў Менску - прасяданне на 62,7% (звесткі за кастрычнік да такога ж месяца мінулага года).