У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі
- 18.11.2024, 12:52
- 2,684
З-за галалёдзіцы.
Сіноптыкі паведамляюць, што заўтра, 19 лістапада, у краіне абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Прычына - галалёдзіца.
Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне аб галалёдзіцы з жоўтым узроўнем небяспекі.
"Уначы і раніцай 19 лістапада (аўторак) на асобных адцінках дарог рэспублікі чакаецца галалёдзіца", — гаворыцца ў паведамленні.
Сёння ў краіне таксама жоўты ўзровень небяспекі, але з-за парывістага ветру.