Мянчанка знайшла ў продажы вінаград па 42 рублі за кілаграм
4- 18.11.2024, 14:21
- 4,450
Многіх збянтэжыла не толькі цана, але і выгляд садавіны.
Беларуска паказала ў TikTok кітайскі вінаград гатунку "томпсан" амаль па 42 рублі за кілаграм. Ён без костачак. Такім коштам садавіну прадавалі ў гандлёвым цэнтры "Карона". Шмат каго з чытачоў збянтэжыла не толькі кошт, але і выгляд прадукту, піша “Зеркало”.
“Добрая навіна – у „Карону“ завезлі кітайскі вінаград. Дрэнная навіна - каштуе ён [амаль] 42 рублі за кілаграм”, - расказала паненнка. Абраная ёй галінка каштавацьме 67 рублёў. Але ёсць тавар і вагой больш за два кілаграмы. Жанчына робіць выснову, што гэтае “дарагое задавальненне”.
У абмеркаванні пад відэа аўтарка ўдакладніла, што на смак садавіна, "нібыта слівы з вінаградам скрыжавалі", і што яны з мужам у захапленні.
@alicekrispi #китайскийвиноград #китайскийвиноградминск #виноградмускат #виноградтомпсон #обзорминск #обзорбеларусь ♬ оригинальный звук - Аня Криспи 🌿 ОБЗОРЫ МИНСК
Каментатары сталі актыўна дзяліцца сваім меркаваннем. Хтосьці звярнуў увагу на высокую цану. Іншыя жартавалі наконт невялікіх заробкаў. А трэція выказвалі сумневы наконт выгляду прадукту.
Адзін з карыстальнікаў TikTok заўважыў, што кошты на вінаград у іншых месцах ніжэйшыя. Напрыклад, у “Санце” - 13 рублёў, у прыватніка ў кіёску - 23 рублі. Але аўтарка відэа не пагадзілася, заўважыўшы, што якасць і гатунак адрозніваюцца. “У „Санце“ зусім не такі, нясмачны і з костачкамі, нядаўна зрабіла памылку, адразу дзве ўпакоўкі там купіла, потым дома ніхто есці яго не хацеў”, — напісала яна.
“Ды і няхай гніе на паліцах далей”, - прапанаваў іншы каментатар. На гэта аўтарка відэа заўважыла, што садавіну актыўна купляюць нават такім коштам.
Вось якія яшчэ каментары пакінулі карыстальнікі:
“Хутка будзем вымяраць заробак вінаградам. Дрэнная навіна, што гэта дзесяць галінак”.
“Будзе ляжаць, пакуль не згніе і не выкінуць. Гэта лепш, чым зрабіць таннейшым і прадаваць”.
“Пры нашых заробках такі вінаград трэба па адной вінаградзінцы прадаваць”.
“Учора бачыла жыўцом. Выглядае дзіўна. Як быццам з воску зляпілі”.
“Я ў ProStore сёння была, там ён па 44 рублі, і гронкі людзі ўжо абскублі. Усім хочацца пакаштаваць, а плаціць не надта”.
“А можна адну ягадку ўзважыць і купіць?”
“У „Еўраопце“ гэты вінаград па 15 рублёў. Скажу шчыра: не даспеў, кіславаты. А так нядрэнна”.
“Дык у нас заробкі добрыя, цэлых 300 даляраў, акурат досыць на вінаград”.
"Нічога сабе, гэта для мільянераў?"
“Бралі такі. Ну, на смак і колер, як кажуць… Ёсць падобны „італьянскі“ — буйны салодкі і без костачак, проста супер, але кошт амаль такі самы — 39 рублёў”.
"Нічога дарагога пры заробку на 3000—4000 беларускіх рублёў".