У адной з беларускіх маршрутак заўважылі «камін»
1- 18.11.2024, 16:12
- 7,646
Кіроўца надумаў «стварыць па-сапраўднаму цёплую атмасферу ў салоне».
У маршрутцы, якая ездзіць з Гародні ў Менск і назад, пасажыры заўважылі "камін". Так кіроўца надумаў «стварыць па-сапраўднаму цёплую атмасферу ў салоне», піша «Тэлеграф».
Магчыма, вы здагадаліся, што камін не сапраўдны, а віртуальны. Кіроўца вывеў на экран у маршрутцы відэа, якое імітуе агонь.
Са слоў кіроўцы, за цяпло ў салоне напраўду адказвае аўтаномны ацяпляльнік.
«Перад халадамі якраз праверыў ягоную працу, правёў неабходнае абслугоўванне. Вось разам з пасажырамі і выпрабавалі. Кажуць, што грэе выдатна!», - расказаў ён.
Гавораць, што пасажыры камін ацанілі.
«Ёсць нешта ў агні чароўнае і супакаяльнае. Ды і дровы падкідваць не трэба: стае да Менска», - адзначылі ў МАП.
"Камин" в одной из белорусских междугородних маршруток.
— Telegraf.news (@news_telegraf) November 18, 2024
Видео Межрегиональной ассоциации перевозчиков (МАП). pic.twitter.com/edcGFWPq1K