У Гародні правялі складаную пластычную аперацыю
3- 18.11.2024, 19:37
- 5,080
Пацыент не мог заплюшчваць вока.
Хірургі Гарадзенскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі правялі складаную пластычную аперацыю, піша прэс-служба Гарадзенскага гарвыканкама.
Пасля тэрмічнага апёку твару ў 63-гадовага мужчыны з'явілася грубая пасляапёкавая дэфармацыя ніжняга века. Праз яе ён не мог цалкам заплюшчваць вока. Паводле словаў медыкаў, такое тэрмічнае пашкоджанне сустракаецца рэдка.
Лекары перасадзілі «лапік са скуры верхняга века на латэральнай сілкавальнай ножцы на дэфект ніжняга века».
Аперацыя прайшла паспяхова. Функцыя ніжняга века ў пацыента поўнасцю аднавілася. Мужчыну выпісалі са шпіталя.